Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Літаратура
Фота 2 з 3
14.05.2022 / 22:23
Бел / Łac / Рус

У Празе прэзентавалі новыя кнігі выдавецтва «Вясна»

У чацвер, 12 траўня, у пражскай кнігарні-кавярні-вінатэцы «Božská lahvice» адбыліся дзве прэзэнтацыі новых кніг выдавецтва «Вясна». Гэта былі поўны збор паэзіі Мойшэ Кульбака ў арыгінале і ў перакладзе Сяргея Шупы і паэтычныя зборнікі Альгерда Бахарэвіча і Юліі Цімафеевай, піша Радыё Свабода.

Прэзентаваліся гэтыя кнігі:

  • Mojše Kulbak. Ale lider un poemen. «Вясна», Прага, 2022
  • Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы. «Вясна», Прага, 2022
  • Юля Цімафеева. Воўчыя ягады. «Вясна», Прага, 2022
  • Альгерд Бахарэвіч. Вершы. «Вясна», Прага, 2022

Выданне поўнага збору паэзіі Мойшэ Кульбака ў арыгінале з паралельным беларускім перакладам прадставіў укладальнік Сяргей Шупа.

Ён расказаў таксама пра традыцыі ідыша ў Беларусі і пра магчымасці сімвалічнага вяртання гэтай мовы ў беларускую культурную прастору. Выкладчык ідыша Карлавага ўніверсітэта ў Празе Пэтр Ян Вінс расказаў пра гісторыю ідыша ў Празе. Як выявілася, кніга «Ale lider un poemen» — першая кніга на ідышы, якая выйшла ў Празе пасля 1744 года.

Спадар Вінс прачытаў таксама некалькі вершаў Кульбака ў сваім перакладзе на чэшскую мову.

Сваімі ўражаннямі пра творчасць Кульбака і развагамі на актуальныя тэмы падзяліўся госць прэзентацыі Альгерд Бахарэвіч.

Сяргей Шупа і Альгерд Бахарэвіч

Сяргей Шупа і Альгерд Бахарэвіч

На прэзентацыі гучалі вершы Кульбака ў арыгінале, іх чытала рэдактарка кнігі Ася Фруман (адзін з іх быў выкананы як песня), свае пераклады агучваў Сяргей Шупа.

Выступіла на прэзэнтацыі і дырэктарка выдавецтва Весна Вашко, яна не толькі адкрыла імпрэзу, але і заспявала некалькі сваіх песень на словы Кульбака.

Увечары таго самага дня перад слухачамі — пераважна пражскімі беларусамі — выступілі аўтары новых паэтычных зборнікаў выдавецтва «Вясна» Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, якія прыехалі на прэзентацыю з аўстрыйскага Граца, дзе яны жывуць з восені 2020 года. Яны выступалі сольна, дуэтам, расказвалі, спрачаліся, успаміналі і, вядома ж, чыталі свае вершы. Пасьля чытання адбылася жывая размова са слухачамі-чытачамі, падчас якой закраналіся пытанні беларускай кніжнай справы на эміграцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Шэсць кніг сучаснай польскай прозы, якія варта прачытаць беларусам 2
Кніга беларускай блогеркі, якая змагалася з ракам, б'е рэкорды продажаў
Выйшла кніга «Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт» 1
Сяржук Сыс. Дачакайся, родная, мяне
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Самка кракадзіла зацяжарыла без партнёра. Гэта першы вядомы выпадак 1
Найменей тры чалавекі загінулі пры аварыі на Светлагорскім ЦКК
Месі перайшоў у «Інтэр» Маямі — вядомы інсайдар
МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК
У Віцебску затрымалі Таццяну Пыцько. Яе аднагадовую дачку адправілі ў дзіцячы шпіталь
Улюбёнка Лукашэнкі публічна адраклася ад яго / МемЗС: беларуская палітыка ў адным фота. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 7 чэрвеня 1
За фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» мінчуку прысудзілі шэсць гадоў калоніі
Усяго патроху
Шматвектарная палітыка Беларусі ў адным ФОТА 10
Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ 7
Шматпакутны парк Чавеса ў Мінску канчаткова рэканструююць. Вось як ён зменіцца 5
У ЗША знайшлі сабаку з самым доўгім языком у свеце. Язык даўжэйшы за бляшанку газіроўкі 6
Фота / Відэа
Прадаецца легендарная кальянная, заснаваная Іванам Мураўёвым 3
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў 21
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 19
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 11
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 10
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС 2
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Самае лайканае
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 14
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі 4
Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду 3
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 10
Гарачыя тэмы
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 19
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 11
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць
абнаўляецца
33
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  31
Былы ўладальнік бара «Каліноўскі» цяпер жыве ў Дубаі. Але яго думка: «Цяпер ідэальны час для інвестыцый у Беларусі» 21
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску 53
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх