Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»
Візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
«Пакаяннае відэа» з ёй з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
У Вольгі трое дзяцей, а ў Інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.
Падтрымаць яе можна лістамі, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі і бандэролямі на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вольга Аляксандраўна Томіна.
Палітычны тэрор у Беларусі разгарнуўся пасля выбараў 2020 года. З заяў кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта вынікае, што распачалі больш за 10 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. Больш за 1200 чалавек праваабаронцы прызналі палітзняволенымі.





