У гэтую нядзелю ў 2рм ЕТ (21:00 па Мінску) Яўген Сокалаў запрашае наведаць Беларускі міждысцыплінарны семінар, дзе будзе выступаць з дакладам BIS: Рэвалюцыя, якую чакаюць 30 год: ці зменіць свет інтэгральная фатоніка? Спасылка на Zoom тут.
Пра што пойдзе гаворка:
— Прычыны камп'ютарнай рэвалюцыі другой паловы ХХ стагоддзя.
— Чым святло лепшае за ток?
— Фатонныя інтэгральныя (мікра)схемы (ФІС) і экасістэма іх распрацоўкі.
— Ад лабараторыі ў кішэні да касмічных місій — дзе выкарыстоўваюцца ФІС.
— Дык ці адбудзецца рэвалюцыя ў тэхналогіях, дзякуючы ФІС?





