Плошчу ў Канах перайменавалі ў гонар Тараса Шаўчэнкі
Плошчу ў французскіх Канах перайменавалі ў гонар Тараса Шаўчэнкі, паведаміў тэлеграм-канал Вярхоўнай рады Украіны.
На цырымоніі перайменавання плошчы прысутнічалі пасол Украіны ў Францыі Вадзім Амельчанка і мэр Канаў Давід Ліснар.
Амельчанка аддзячыў мэру Канаў і яго камандзе за падтрымку Украіны: «Дзякуй, што з першых дзён пасля пачатку вайны былі і застаяцеся з намі!»
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ