Пайшоў з жыцця прафесар Рыгор Вячэрскі
15 мая пайшоў з жыцця лекар-кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар Рыгор Арсеньевіч Вячэрскі. Доктару было 90 гадоў. «З вялікім шкадаваннем паведамляем, што патухла яркая зорка медыцынскага небасхілу Беларусі», — піша канал «Белыя халаты».
Сярод заслуг Рыгора Арсеньевіча перад медыцынай Беларусі — тысячы вылечаных пацыентаў, адкрыццё кафедры функцыянальнай дыягностыкі БелДІУД, 165 публікацый, сотні ўдзячных вучняў.
Развітанне з доктарам адбудзецца 17 мая (аўторак) па адрасе Кульман, 33а (VIP-зала) з 9.00 да 10.45.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ