16.05.2022 / 13:54 За ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года ГУБАЗіК затрымаў 23-гадовую дзяўчыну Пра затрыманне дызайнеркі Аліны Каўтуноўскай піша «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Паведамляецца, што на дзяўчыну паскардзіўся «неабыякавы грамадзянін» — «у 2020 годзе з-за такіх, як яна, ён не мог праехаць у горадзе». Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ