Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
«Калісьці даўно я думаў, што дуброва — гэта разлапістыя дубы, якія вольна стаяць у лесе, а паміж імі — шаўкавістая зялёная траўка. Сам я з поўначы, дзе дуброў увогуле не знайсці. Але калі ўпершыню патрапіў у дубовы лес, то быў расчараваны — дрэвы стаялі блізка адно ад аднаго, таму не мелі такіх прыгожых разгалістых крон, як у чыстым полі, а паміж імі быў яшчэ нейкі густы падлесак з маладых дубкоў і кустоў. Звычайны лісцевы лес, — піша Віктар Малышчыц. Але ён усё ж адшукаў дуброву сваёй мары. Гэта пойменныя дубы, якія можна адшукаць шмат дзе па Палессі. Топ ад Малышчыца — гэта рака Убарць у раёне вёсак Баравое, Слабодка, ды і ўвогуле па ўсім цячэнні ніжэй Лельчыц.