Павел «Волат»
Не перастаю штодня думаць пра кожнага з іх, маладых, дужых, прыгожых. Людзей, якія ахвяравалі ўсім, што ў іх было, дзеля пастаўленай мэты, дзеля сваіх ідэалаў. Як і пра тых некалькіх соцень беларусаў, якія застаюцца на вайне. І не даюць імперыі зла перамагчы.
Зміцер «Тэрор» Апанасовіч
Ілля «Літвін» Хрэнаў
Мне падаецца, што напісаць пра іх проста героі — несумленна і мала. На дадзеным этапе нашай гісторыі — гэта самыя важныя людзі.
Аляксей «Тур» Скобля
Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла з коцікам у торбе
І хоць за тры месяцы мы ўжо пачынаем «стамляцца» ад вайны ў навінах, хочам нейкага пазітыву, а не смерцяў і стрэлаў, трэба помніць, што гісторыя робіцца імі. Таму нікога і нічога важней за іх сёння ў нас няма.
Зміцер «Ганс» Рубашэўскі





