Украінскі бок пакуль не паведамляў пра гэта, але расійскі шавіністычны канал «Рыбарь», які мае надзейныя крыніцы ў расійскай арміі, піша, што ўкраінцы здолелі абсталяваць пастаянныя агнявыя пазіцыі і нават перакінуць ракетныя сістэмы залпавага агню пад Хатомляй і ў ваколіцах Беразнякоў.
«Як мяркуецца, пераправа была наведзеная на поўдзень ад Старога Салтава, — паведамляе канал. — На ўсходнім беразе Северскага Данца пачалі дзейнічаць мабільныя ўкраінскія ДРГ, якія дабіраюцца да ўскраін Ваўчанска», — дадае ён.





