Раней 16 мая расійскае Мінабароны паведаміла пра пачатак эвакуацыі параненых украінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі «Азоўсталі».

Па гуманітарным калідоры іх даставілі ў бальніцу Новаазоўска ў так званай «ДНР».

Усяго ў Новаазоўск удалося вывезці, як паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр, 53 украінскіх цяжкапараненых вайскоўцаў. 

Яшчэ 211 байцоў, якія здаліся ў палон, эвакуявалі праз гуманітарны калідор у акупаваную Аленаўку на Данеччыне. Іх плануюць вярнуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю па працэдуры абмену.

«Мы не можам каментаваць тое, што цяпер адбываецца на «Азоўсталі». З вайсковага пункту гледжання Марыупаль не можа быць разблакаваны зараз. Вайскоўцы распрацоўваюць розныя планы, розныя аперацыі, пра што нельга казаць публічна», — сказала Маляр.

«Українські герої потрібні Україні живими», — заявіў, у сваю чаргу, у традыцыйным вечаровым тэлезвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
20
Абуральна
0