Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 4
17.05.2022 / 15:52
Бел / Łac / Рус

У Беларусі антырэкорд нараджальнасці. Спыталі ў маладых людзей, чаму яны не гатовыя да дзяцей

Летась у Беларусі, па падліках журналістаў, на свет з'явілася менш за 80 тысяч немаўлят. Гэта найменшы паказчык за апошнія 30 год. «Наша Ніва» паразмаўляла з маладымі людзьмі, якія не маюць дзяцей, і даведалася, чаму яны не гатовыя да папаўнення і якія ўмовы (і заробкі) ім патрэбныя, каб вырашыцца на гэты крок.

«Усё ж такі вы нараджаеце для сябе, а не для дзяржавы»

У Аляксея (імя гэтага і наступных суразмоўцаў змененае) за плячыма сур’ёзныя працяглыя адносіны і шлюб. Хлопцу 30 гадоў, некалькі месяцаў таму ён развёўся. 

«Банальна, але няма з кім заводзіць дзяцей, — кажа ён. — Безумоўна, падчас шлюбу з жонкай мы абмярко­ўвалі магчымае папаў­ненне. Аднак некатор­ыя нюансы нас спынялі, і дзяцей мы планав­алі ў далёкай перспе­ктыве. А цяпер гэтае пытанне ўвогуле адп­ала».

Па словах маладога чалавека, самая галоў­ная праблема — адсутнасць уласнага жытла. Нягледзячы на тое, што сам ён са сталіцы, Аляксею даводзіла­ся здымаць кватэру. 

«Нават калі б я тра­піў у чаргу на жытло ад дзяржавы, то коль­кі б прыйшлося чакаць — 30 год? Таму не варыянт, — кажа ён.

— Пра камерцы­йнае будаўніцтва і казаць не трэба, бо гэта вельмі вялікія грошы. Фактычна на некалькі дзясяткаў год прыйдзецца забыць пра іншыя вялікія тр­аты. А жыць калі?»

Працуе Аляксей капірайтарам і зарабляе адносна няблага. Сярэдні даход склад­ае 2300-3500 рублёў. 

Калі б у Аляксея ў шлюбе нарадзілася дзі­ця, то, па яго падлі­ках, штомесячныя траты павялічыліся б як мінімум удвая.

«І гэта калі не ўлі­чваць падрыхтоўку да нараджэння і іншае. Паглядзіце, як узняліся цэны на бытавую хімію, тава­ры для дзяцей — пампе­рсы, адзенне, цацкі. У асноўным гэ­та экспартныя пазіцы­і, якія падаражэлі хіба што не ў разы. Па самых сціплых падл­іках, каб дзіця добра сябе адчувала і праві­льна харчавалася, тр­эба на яго траціць тысячы паўтары рублёў штомесяц.

Гэта важны і адказ­ны крок, да якога па­вінны быць гатовыя абое. Таму ідэальн­ым узростам для нара­джэння немаўляці лічу 32-34 гады. Да гэтага ўзросту людзі робяць нейкую кар’еру, збольшага паспяваюць нагуляцца і разумеюць, чаго насамрэч хочуць ад жыцця. Таму час яшчэ ёсць. Зразумела, што я раз­важаю рацыянальна — жыццё вельмі складан­ая штука і можа змян­іцца ў любую хвіліну. Але так хочацца, каб усё ішло па плане».

Што тычыцца палітычн­ай сітуацыі ў краіне, то на планы нараджэння дзіцяці­, на думку Аляксея, гэта ўплывае не так моцна. Хаця хлопец ведае нямала пар, якія не рашаюцца на такі крок акурат з-за палітыкі.

«Магчыма, маё меркаванне многім не спадабаецца, але я лічу, што, калі пара прыняла такое рашэнне, палітычныя абставіны павінны адыходзіць на другі план. Усё ж такі вы нараджаеце для сябе, а не для дзяржавы. Таму, на маю думку, гэта толькі адгаворка, а сапраўдныя прычыны ў іншым», — падсумоўвае ён. ​

«Да трыццаці буду чакаць перамен, а далей паглядзім»

Сярод знаёмых Аліны дастаткова сем’яў, якія завялі дзіця або плануюць гэта зрабіць. Дзяўчына бачыць, як шмат грошай у іх сыходзіць на тое, каб утрымліваць дзяцей. Таму ў свае 23 гады нараджаць не плануе. 

«Лічу вельмі няправільным падыход, што калі бог паслаў дзіця, дык і ўсё астатняе таксама будзе. Так не працуе.

Я не хачу, каб мой малы з-за недахопу фінансаў паступаў ва ўніверсітэт на бюджэт і потым адпрацоўваў ў гэтай сістэме два гады. Як у маім выпадку.

Па сабе ведаю, наколькі цяжка жыць, калі бацькі не могуць даць табе тое, што трэба. Гэта адна з прычын», — кажа яна. 

Па-другое, дзяўчына задумваецца аб тым, якой гісторыі будуць вучыць яе дзіця ў школе. Яна не ведае, як яго можна будзе абараніць ад хлусні і прапаганды. 

«Не ўяўляю, як у такіх абставінах нараджаць дзіця, — кажа яна. — Я на 9 мая была каля плошчы Перамогі, бачыла, колькі там маладых людзей з дзецьмі і гэтымі сцягамі, стужачкамі. Не разумею, як такое магчыма. Не хачу сваё дзіця выгадаваць такім чалавекам.

Нам яшчэ пашанцавала, мы можам супраціўляцца прапагандзе, а ў дзіцяці можа і не атрымацца. Востра не хапае свабоды». 

З базавых рэчаў, якія Аліна хоча мець перад тым, як нараджаць, — кватэра, машына і дастатковы заробак. Цяпер яе даход — 1500 рублёў, яна працуе менеджарам па продажах. 

«Пакуль я не магу ўявіць, на якія грошы купляць жытло. Напрыклад, нават не ў Мінску, а каля яго. Зразумела, што ёсць льготны крэдыт для маладых сем'яў, але чаму мы мусім яго браць? Нават калі выплачваць крэдыт, з такім даходам будзе няпроста. Яшчэ мне складана ўявіць, у якой сферы трэба працаваць, калі не ў ІТ, каб зарабляць дастаткова на жыццё. Адчуванне, што ўвесь свет падстроіўся цяпер пад айцішнікаў. Думаю, што для таго, каб нармальна жыць з дзіцём, заробак павінен быць ад 2000 даляраў. І, канечне, хочацца, каб была машына. Каб было магчыма вазіць яго на секцыі, гурткі. 

Трэба, каб бацькі сталі максімальнай апорай і падтрымкай. Для таго, каб ёю быць, варта мець матэрыяльныя рэсурсы», — кажа дзяўчына.

Нараджаць дзіця ў Беларусі бліжэйшым часам Аліна не плануе. Сітуацыя ў краіне да гэтага яе не заахвочвае.

«У мяне, здавалася б, нават ёсць з кім гэтае дзіця заводзіць, ёсць хлопец. Але да 30 буду чакаць перамен, а далей паглядзім», — кажа яна. 

«Не хачу расціць пушачнае мяса»

Адна з прычын, чаму дваццацігадовая Паліна не хоча нараджаць дзіця, — страх перад будучыняй. Дзяўчыне складана прадказаць, што будзе заўтра. 

«Умоўна кажучы, сёння сяджу на працы (я барыста), а заўтра раніцай да мяне ўрываюцца і забіраюць на суткі ў невядомым накірунку, а дзіця застаецца без маці. Гэта вельмі страшна. Без дзяцей прасцей пачаць усё спачатку, ты больш вольны ў сваіх дзеяннях», — кажа яна. 

Паліна падкрэслівае, што яна не хоча, каб яе дзіця прайшло такі ж шлях, як беларусы сёння. 

«Не хачу расціць пушачнае мяса. Такое ж стаўленне ва ўладзе да людзей. Калі камусьці захочацца, могуць адправіць на вайну. На абсалютна дурную вайну. Напрыклад, якая цяпер.

У мяне галоўная ўмова — гэта змена рэжыму і змена ўвогуле жыцця ў краіне. Каб тут хацелася жыць. Вольная Беларусь, упэўненасць у тым, што ты зможаш сябе і дзіця забяспечыць, мірнае неба над галавой. А таксама здаровая псіхіка як у мяне, так і ў мужа. На жаль, яе ўсім беларусам за апошнія два гады сур’ёзна сапсавалі», — разважае яна. 

На пытанне, ці не хоча дзяўчына з’ехаць з Беларусі, яна адказвае, што такой магчымасці ў яе пакуль няма. Не тое фінансавае становішча. 

«Калі гэты крок і рабіць, то адразу трэба знайсці там добрую, стабільную працу, — кажа яна. — У сэнсе «завесці дзіця», безумоўна, там будзе лепш. Яно зможа развівацца ў здаровых умовах. Але ўвогуле, у найбліжэйшыя дзесяць гадоў нараджаць не планую, як і з’язджаць».

«Я баюся стаць дрэннай маці і выгадаваць няшчаснае дзіця»

Аляксандры 22 гады. Нараджаць ні цяпер, ні ў будучыні дзяўчына не хоча. І на тое ў яе ёсць некалькі сур’ёзных прычын. 

«Па-першае, вайна ва Украіне і падзеі ўнутры Беларусі. Я не адчуваю сябе ў бяспецы і не ўпэўненая ў заўтрашнім дні, таму малалетняе дзіця і адказнасць за яго цяпер толькі пагоршаць мой стан. Для мяне гэта будзе вялікім стрэсам. Акрамя таго, нараджаць у такі час — не любіць сваё дзіця і не турбавацца пра яго маральнае здароўе.

Ёсць і асабістыя прычыны, якія не залежаць ад сацыяльна-палітычнага становішча ў краіне. Я баюся стаць дрэннай маці і выгадаваць няшчаснае дзіця. Гэта водгаласы негатыўнага вопыту, які я атрымала як дачка і ўнучка ад сваёй маці і бабулі. Яны дрэнна справіліся з задачай выхавання дзіцяці, зрабілі шмат памылак, з-за чаго мне цяпер цяжка будаваць сваё жыццё», — дзеліцца яна. 

На пытанне, што дзяўчыне патрэбнае, каб яна вырашылася нарадзіць дзіця, Аляксандра называе жыццё ў эканамічна развітой краіне. А таксама адсутнасць пагрозы вайны як у Беларусі, так і ў суседзяў.

Цяпер Аляксандра працуе ў інфармагенцтве. Яе заробак складае 1500 рублёў. Яна ўпэўненая, што гэтых грошай на ўтрыманне дзіцяці ёй не хопіць.

«Цяпер мне цяжка ўявіць, што я выйду замуж і пабудую моцную шчаслівую сям'ю, таму нават у пытаннях нараджэння дзіцяці я планую спадзявацца толькі на сябе. Для камфортнага жыцця мне адной цяпер патрэбна каля 2000 рублёў у месяц. Каб я магла забяспечыць сваё дзіця ўсім неабходным, суму спатрэбіцца павысіць да 3000. Зразумела, што гэта павінен быць стабільны даход.

І трэцяе, але не менш важнае — працяглая псіхатэрапія, якая дапаможа мне канчаткова прапрацаваць дзіцячыя траўмы і здабыць базавую ўпэўненасць, што я змагу не праецыраваць іх на сваё дзіця». 

Чытайце таксама: 

У Беларусі — новы антырэкорд нараджальнасці. Такія падлікі зрабілі журналісты пры максімальна закрытай статыстыцы

«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны. А Сайкоў ужо залятаў на штраф ад рэжыму». Што стаіць за пагромам медцэнтраў

«Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!» Вольга Брыцікава расказала пра 75-дзённы арышт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Для мяне асалода быць сярод гэтых прадметаў». Сям'я прамяняла кватэру на дом у вёсцы і абставіла яго рарытэтнымі рэчамі 1
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 6
Пайшоў пад суд дырэктар яшчэ аднаго дзяржаўнага прадпрыемства 1
Любоў да Лукашэнкі прыносіць добрыя грошы / Армія чакае ўсіх / Тайны палаца: што за «Фонд Першага». Глядзіце ВІДЭАнавіны за 2 кастрычніка
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
З дракарам і іншымі сюрпрызамі. Як адсвяткавалі Багач у Наваполацку ФОТА
«Для мяне асалода быць сярод гэтых прадметаў». Сям'я прамяняла кватэру на дом у вёсцы і абставіла яго рарытэтнымі рэчамі 1
«Немагчыма паставіць вартаўніка ля кожнага помніка». Археолаг расказаў пра нечаканыя знаходкі і праблему чорных капачоў 2
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 20
У Беларусі шукаюць уладальніка самай вялікай прыватнай бібліятэкі 2
У Гарадоцкім раёне ў багне загруз цэлы статак кароў ВІДЭА 3
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 6
Усяго патроху
Гайд па легалізацыі і «пашпартах замежнікаў» у Літве і Польшчы
Новы дзіцячы сад і ФАК як подзвіг. Як невялікая будоўля паставіла бюджэт цэлага раёна «на калені»
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Фота / Відэа
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах 6
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 102
Самае лайканае
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 49
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 6
Найбольш рэакцый
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 102
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 57
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
Гарачыя тэмы
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 102
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 18
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 57
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг 10
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 49
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх