Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная валанцёрка фонду «Краіна для жыцця» Юлія Сырых 6 мая выйшла на волю з Валадаркі да суда. Ёй змянілі меру стрымання, але абвінавачванні не знятыя. Яе дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, але пакуль невядома, на які, паведамляюць праваабаронцы.

Юлію затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб». Спачатку жанчыну абвінавачвалі паводле артыкула 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру