Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Раней у Мінэканомікі, прагназуючы падзенне ВУП у студзені-красавіку на ўзроўні 2%, адзначалі, што важкі адмоўны ўклад уносяць тыя галіны, якія трапілі пад уплыў санкцый. У прамысловасці традыцыйна «плюсуюць» вытворчасць прадуктаў харчавання, транспартных сродкаў, дрэваапрацоўка, фармацэўтыка, электроніка і іншыя сферы, паведамляе Zerkalo.io.

У мінулым годзе ВУП павялічыўся на 2,3%. На 2022 год быў запланаваны яго рост на 2,9% 2021-га. Гэта прадугледжана прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на гэты год. Аднак план агучваўся ў канцы мінулага года, да пачатку вайны ва Украіне і новых санкцый супраць беларускіх уладаў з боку заходніх краін. Пры гэтым чыноўнікі яшчэ ў мінулым годзе прагназавалі падзенне ВУП, нягледзячы на абвешчаныя прагнозы па яго росце.

Сусветны банк у красавіку абнавіў прагноз па ВУП Беларусі. Паводле новай ацэнкі, у гэтым годзе ён упадзе на 6,5%, экспарт паменшыцца на 14,2%, а імпарт — на 18,6%.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1