Генадзь Фядыніч на фота справа

У СІЗА на Валадарскага пераведзены і лідар аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў. Дакладнай інфармацыі пра тое, што інкрымінуюць прафсаюзным актывістам, няма. Паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса), піша «Народная воля».

Калегі арыштаваных прафсаюзных актывістаў расказалі, што ў Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем: з-за стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.

Таксама затрыманым не аддавалі лістоў і перадач. Берасневу нават не перадалі акуляры.

КДБ прызнаў прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем яшчэ 7 красавіка. Аднак вобшук і арышт адбыліся 19 красавіка — адначасова ў некалькіх незалежных прафсаюзах, былі затрыманыя 15 чалавек. Цікава, што ў адрозненне ад іншых, офіс прафсаюза РЭП не апячатаны. Праўда, канверты з лістамі ад «Белэнерга», уваткнутыя ў дзверы, сведчаць пра тое, што супрацоўнікі ў яго не заходзяць альбо заходзяць рэдка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру