Фота: сацсеткі дзяўчыны

Фота: сацсеткі дзяўчыны

ГУБАЗіК выклаў відэа, на якім 23-гадовая айцішніца Дар'я Ляўко спавядаецца ў тым, што мела заробак у 3300 даляраў і брала ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Звяртае ўвагу, што палітычная паліцыя акцэнтуе ўвагу на высокім — па беларускім мерках — заробку. Яны нярэдка падкрэсліваюць гэта, каб паказаць, як добра жылі арыштаваныя і, значыць, як беспадстаўна яны пратэставалі. 

Вядома, што яна вучылася ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, а таксама была мадэллю-аматаркай.

Сілавікі пішуць, што ёй выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 342 КК РБ. Яно прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?