Яшчэ як мінімум сем аўтобусаў з украінскімі вайскоўцамі выехалі з «Азоўсталі»
Як мінімум сем аўтобусаў, якія перавозілі ўкраінскіх байцоў, што здаліся ў палон, пакінулі ў аўторак металургічны завод «Азоўсталь» у суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў, паведаміла Reuters на падставе сваіх крыніц.
Некаторыя з украінскіх байцоў, якіх перавозілі, падобна, не былі параненыя, сказала Reuters крыніца.
Расійскі бок заяўляе, што абаронцы «Азоўсталі» ў Марыупалі здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек. Іх абшукваюць і адпраўляюць у аўтобусы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм