Ноччу на станцыі метро «Кунцаўшчына» пройдуць пажарныя вучэнні
Ноччу з 17 на 18 мая да станцыі метро «Кунцаўшчына» з'едуцца пажарныя машыны і іншая аварыйна-ратавальная тэхніка. Гэта планавыя вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна, паведамляе прэс-служба метро. Усё гэта будзе адбывацца з 1:00 да 4:30.
Станцыя метро «Кунцаўшчына». Фота: Вікіпедыя
«Просім грамадзян паставіцца з разуменнем да правядзення гэтага мерапрыемства», — пішуць супрацоўнікі метрапалітэна.
Правядзенне вучэнняў не паўплывае на працу метро, 18 мая яно будзе працаваць як звычайна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ