16 мая, палітычная паліцыя ГУБАЗіК правяла рэйд у кнігарню «Кнігаўка» і затрымала выдаўца Андрэя Янушкевіча.

Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў. 

Янушкевіча 17 мая асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Артыкул КоАП 19.1 «дробнае хуліганства» масава выкарыстоўваецца для рэпрэсій па палітычных справах.

У выніку ператрусу былі канфіскаваныя 200 кніг. Рэпрэсіўныя органы паведамлялі, што 15 найменаванняў узята на экспертызу.

Чытайце таксама:

Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове

Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
22

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру