Фота: сацсеткі

Стала вядома, што днямі затрымалі 48-гадовага жыхара Магілёва Паўла Якімюка. У «пакаянным» відэа ён кажа, што ў кастрычніку 2021 года зарэгістраваўся ў «Плане Перамога», бо быў нязгодны з вынікамі выбараў (магчыма, гаворка пра фэйкавы бот, створаны сілавікамі). Згодна з інфармацыяй, якую публікуюць сілавікі, на яго завялі справу па артыкуле 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Павал больш за 15 гадоў займаецца прамысловым альпінізмам і мае ўласны бізнэс у гэтай сферы. Сярод іншага, ён удзельнічаў у рэстаўрацыі мінскага стадыёна Дынама і шматлікіх аб'ектаў па ўсёй Беларусі.

Фота: сацсеткі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
49

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру