Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Як пішуць праваабаронцы, праз пяць дзён пасля таго, як Дубскі перастаў выходзіць на сувязь, з яго сваякамі звязалася следчая «па пытанні нанясення Дубскаму фізічных калецтваў».

Уначы 13 мая, піша MAYDAY, супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска даставілі асіпаўчаніна ў бальніцу хуткай дапамогі, а праз дзве гадзіны забралі яго адтуль.

«Верагодна, пасля гэтага Дубскага даставілі на Акрэсціна, дзе ён і знаходзіцца. Вядома, што яго асудзілі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», — піша MAYDAY.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Арцём Дубскі павінен выйсці з-пад арышту 27 мая.

MAYDAY адзначае, што 17 мая ў пракуратуру Асіповіцкага раёна была пададзена скарга на бяздзейнасць сілавікоў. Хто менавіта падаў яе, не ўдакладняецца.

Былы палітвязень Арцём Дубскі перастаў выходзіць на сувязь 12 мая пасля таго, як расказаў аб збіцці сілавікамі днём раней і выкліку ў КДБ.

Падрабязней чытайце:

Былы палітвязень Арцём Дубскі не выходзіць на сувязь пасля выкліку ў КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17