Дзяніс Коршун. Фота з сацсетак

Дзяніс Коршун. Фота з сацсетак

Пазней відэа з затрыманым супрацоўнікам пякарні, 27-гадовым Дзянісам Коршунам, з'явілася ў каналах сілавікоў. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года.

«Дзяніс добры, вясёлы і адукаваны хлопец… І такі, ведаеце, чулы, нават сентыментальны, — кажа пра яго сябар. — Я памятаю, ён вельмі моцна хваляваўся, калі мяне аднойчы затрымалі. Сам ён з Брэста, там і вучыўся, а ў Мінску жыў каля чатырох гадоў. І каля года працаваў у той пякарні».

Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, хлопца затрымалі па артыкуле 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
108