Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 3
19.05.2022 / 08:41
Бел / Łac / Рус

Паліцэйскія Чарнігаўшчыны дапамаглі вярнуць дадому падлетка, вывезенага расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь

Украінская паліцыя арганізавала вяртанне 14-гадовага Сяргея Саракапуда дадому ў сяло Ягаднае Чарнігаўскага раёна. Параненага хлопца вывезлі ў Беларусь расійскія вайскоўцы. Паліцэйскія дапамаглі старэйшай сястры забраць Сяргея з Гомеля і суправаджалі іх на ўсіх этапах няпростага вяртання ва Украіну, паведамляе чарнігаўская паліцыя на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

— Быў даволі цёплы дзень, сонца прыгрэла. Людзі займаліся прыгатаваннем ежы, іншыя проста стаялі і грэліся побач з імправізаванай «кухняй». І Сярожа быў там жа. Раптам мы пачулі свіст снарада, і адразу — выбух. Брат упаў, я падбегла да яго — з рота ўжо кроў пайшла, кружыцца ў галаве, нічога не разумее, але рухацца можа. Суседка дапамагла адвесці яго ў медпункт, які рускія ўладкавалі тут жа, у школе. Там ужо ўбачылі, што брат паранены ў спіну, асколак трапіў у лёгкае.

Рускія, як змаглі, Сяргею аказалі першую дапамогу. А пасля ўколу і кропельніцы зноў адправілі ў падвал, начаваць у нечалавечых умовах.

— Раніцай рускія мяне адвезлі на машыне ў іншую вёску. Казалі, адвязуць у Расію. Потым аказалася, што ў Гомель. Але я не ведаў, дзе гэта. Як прыбылі, спачатку мяне паклалі ў бальніцу разам з астатнімі, рабілі перавязкі, і ўсё. Тыдні праз тры перавялі ў дзіцячую бальніцу. А ўжо там зрабілі дзве аперацыі. У мяне былі пераламаныя два рэбры, і трохі закранула лёгкае.

Ніякай сувязі з сям'ёй падлетак першапачаткова не меў. Толькі калі ўкраінскія войскі выгналі акупантаў з Чарнігаўшчыны, бацькоў адшукалі вайскоўцы разам з валанцёрамі.

Аказалася, неабыякавыя беларускія медыкі размясцілі ў Фэйсбуку паведамленне пра Сяргея: маўляў, хлопчык шукае родных.

Калі ў сям'і з'явіўся тэлефон (замест адабраных і знішчаных), адразу набралі пазначаны ў Фэйсбуку нумар беларускага мабільнага аператара. Гэта была медсястра, што даглядала хлопца. У далейшым праз гэтую жанчыну родныя Сяргея падтрымлівалі з ім кантакт. Заставалася самае галоўнае — вярнуць падлетка на радзіму.

Складанасць заключалася яшчэ і ў тым, што афіцыйна беларуская медыцына не згаджалася аддаць хлопчыка сястры — толькі бацькам. Тым часам, маці хварэла і не здольная была пакінуць дом ні на дзень, а бацька не меў права перасякаць мяжу.

Урэшце, праблему ўдалося пераадолець, і Аліна адправілася за братам — праз Польшчу ў Мінск, а далей у Гомель.

Валынскія паліцэйскія пасадзілі Аліну і Сяргея на цягнік у Кіеў, а ўжо ў сталіцы іх сустрэлі родныя і даставілі дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае
Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе
У бабруйскай калоніі яшчэ больш пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Ці ёсць у беларусаў свае пельмені?
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця
Пры выбуху бензасховішча ў Нагорным Карабаху загінулі 125 чалавек
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 2
Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе
З плошчы каля мінскай Камароўкі зніклі «Дама з сабачкам» і яшчэ адна скульптура. Што з імі сталася?  3
У бабруйскай калоніі яшчэ больш пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў 4
Усяго патроху
«Зразумела, што дастойна лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца 17
Год як закрыты Чырвоны касцёл. Колькі чакаць яшчэ? 11
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва пагаршаецца 4
На продаж амаль за 20 тысяч даляраў выставілі 15-гадовы VW Passat B6. У чым яго фішка 5
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 7
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 2
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 6
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 15
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 8
Самае лайканае
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 22
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 41
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 4
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Найбольш рэакцый
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 15
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 50
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 41
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Гарачыя тэмы
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 7
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 2
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў 4
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 6
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 15
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 9
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 52
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане  4
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх