Пра гэта паведамляе Мінтранс Літвы.

У цягніку было 50 грузавых кантэйнераў, ён прыбыў у Каўнас.

LTG Cargo — даччыная кампанія-перавозчык дзяржаўнай кампаніі «Літоўская чыгунка» (ЛЧ). ЛЧ 11 красавіка закрыла прадстаўніцтвы ў Беларусі і Расіі праз вайну.

Раней Еўракамісія зацвердзіла план дапамогі Украіне па вывазе да ліпеня не менш за 20 млн тонаў збожжа. Варыянт дастаўкі збожжавых праз Беларусь быў адхілены. Еўракамісія лічыць неабходным стварыць лагістычныя калідоры і павялічыць прапускную здольнасць марскіх партоў, каб дапамагчы Украіне вывезці збожжа.

Раней міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс казаў, што ёсць толькі два рэальныя шляхі вывазу збожжа з Украіны: разблакаваць з дапамогай міжнародных структур украінскія парты або стварыць гуманітарны калідор для правозу грузаў праз Беларусь.

Скуодзіс прапаноўваў выкарыстоўваць тую інфраструктуру, якая ёсць — гэта перавозкі збожжа праз Беларусь, што дазволіла б задзейнічаць усе магутнасці Клайпедскага порта, а таксама магутнасці партоў Латвіі і Эстоніі. Але цяпер гэта, як выглядае, стала ўжо неактуальным.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0