У прыватнасці, у Шродэра больш не будзе офіса ў парламенце і супрацоўнікаў, якія аплачваюцца за кошт бюджэту.

Як адзначае Bild, фармальнай прычынай такога рашэння было названа тое, што былы канцлер не выкарыстоўвае даступныя яму памяшканні і стаўкі супрацоўнікаў. Пры гэтым, піша выданне, дэпутаты бундэстага незадаволеныя цеснымі сувязямі Шродэра з Расіяй, яго нават абвінавачваюць у нанясенні шкоды рэпутацыі Нямеччыны на міжнароднай арэне.

Права на пенсію Шродэра пакуль не пазбавілі, хоць яго паплечнікі па сацыял-дэмакратычнай партыі і схіляюцца да такога варыянту. Таксама былому канцлеру па-ранейшаму будуць забяспечваць ахову.

Еўрапарламент амаль адначасова з пастановай аб пазбаўленні Шродэра часткі прывілеяў прагаласаваў за ўнясенне былога канцлера ФРГ у санкцыйны спіс. Санкцыі накладвае не Еўрапарламент, але, як піша Bild, адпаведная рэзалюцыя можа паўплываць на фармаванне санкцыйнага спісу.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1