Прадзюсар Радмір Усаеў распавёў, што сілавікі прыкладна гадзіну гаварылі з Шаўчуком, «не прапускаючы нават дырэктара калектыву». Яшчэ ён растлумачыў, што Шаўчука мелі намер затрымаць, але ўсё ж гутарка скончылася складаннем адміністрацыйнага пратакола. 20.3.3 КаАП (публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю УС РФ) Шаўчуку пагражае штраф у памеры 50 000 расійскіх рублёў (2 тысячы беларускіх).

Шаўчук пацвердзіў, што ўсё так і было: да яго ў грымёрку прыходзілі аператыўнікі. Таксама музыка адзначыў, што не ведае, што менавіта сілавікі ўказалі ў пратаколе ў якасці парушэння.

«Я ж там шмат чаго казаў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

На Юрыя Шаўчука склалі пратакол з-за яго слоў пра вайну, ж*пу прэзідэнта і радзіму на канцэрце ва Уфе

Клас
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру