Урад Польшчы разглядае павышэнне мінімальнага заробку з пачатку 2023 года да 3350 злотых, а з ліпеня — да 3500 злотых (1970 рублёў у эквіваленце), — паведаміла міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг на пасяджэнні Рады па сацыяльным дыялогу ў чацвер.

Канчатковая прапанова ўрада аб павышэнні мінімальнай заработнай платы ў 2023 годзе стане вядомая не пазней за 15 чэрвеня. 

Цяпер мінімалка ў Польшчы складае 3010 злотых (гэта каля 1700 рублёў).

У Беларусі памер мінімальнага заробку на пачатку года складаў 457 рублёў. У сакавіку ён быў праіндэксаваны да 479 рублёў 83 капеек.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0