Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны перадаў адміністратарам Telegram-канала Nexta копію службовага дакумента цэнтральнага апарата Следчага камітэта аб уключэнні cледчага Жодзінскага ГОСК у склад групы па расследаванні крымінальнай справы ў дачыненні да Франака Вячоркі, Рамана Пратасевіча і іншых асоб.

Неўзабаве хлопца і яго бацьку затрымалі. Праз некаторы час cледчага звольнілі з СК, а сына арыштавалі. Ён дагэтуль застаецца пад вартай, яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Генпракуратура ўжо перадала крымінальную справу ў суд.

Гаворка ідзе пра дакумент, які 16 студзеня апублікаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку Франак Вячорка. З яго вынікае, што Вячорка, а таксама Раман Пратасевіч, Антон Матолька і Сцяпан Пуціла абвінавачваюцца альбо падазраюцца па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, піша Zerkalo.io 

Клас
Панылы сорам
6
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?