Чаму поза для сну вельмі важная?

Няправільная пастава цела падчас адпачынку ўзмацняе болі ў спіне, шыі, сцёгнах і плячах і можа ўзмацняць праблемы суставаў і з ціскам.

Удзень мускулы і звязкі вашага цела ўвесь час актыўна працуюць, каб падтрымліваць вашу паставу, незалежна ад таго, рухаецеся вы ці седзіце. Падчас сну яны мусяць адпачыць для аднаўлення арганізма. Калі мы спім, наша пастава больш статычная, чым у любы іншы час. Вось чаму правільная поза і добры матрац вельмі важныя для падтрымання вашага цела і дзеля таго, каб пазбегнуць праблемаў з апорна-рухальным апаратам.

Акрамя захавання здароўя хрыбта, правільная поза дапаможа адпачыць усяму целу і лепш пачувацца раніцай.

Якая поза добрая для сну?

Ваша цела мусіць быць расслабленым. Калі кладзецеся на ложак, хрыбет мусіць захоўваць натуральную форму. Дастатковую падтрымку забяспечыць добры і ў меру цвёрды матрац.

Як легчы правільна? Кантрольны спіс

  1. Пазбягайце высокіх падушак. Няправільна падабраная вышыня падушкі або яе няправільнае размяшчэнне прыводзяць да выгіну шыйнага і груднога аддзелаў хрыбта. Хрыбет павінен знаходзіцца амаль у выпрастаным становішчы. Шыя павінна падтрымлівацца падушкай, але галава не мусіць быць нахіленая да грудзей. Эрганамічныя падушкі ідэальна падыходзяць. Клопат аб правільным размяшчэнні цела прывядзе да зніжэння напятасці і болевых адчуванняў у вобласці шыі і спіны.
  2. Калі вы спіце на баку, троху падцісніце ногі. Такім чынам, вы даеце адпачыць мускулам вакол хрыбта.
  3. Калі вы спіце на спіне, не кладзіце рукі за галаву або пад спіну, бо ў такой позе наша цела адчувае значную нагрузку. Лепш за ўсё размясціць рукі свабодна ўздоўж цела.
  4. Не кладзіцеся на тыя часткі цела, якія вам баляць. Напрыклад, калі вы пацягнулі правае плячо, то не варта спаць на правым баку, нават калі так яно меней баліць — раніцай будзе горш.
  5. Не спіце, паклаўшы рукі пад галаву. Некаторыя не ўяўляюць сабе больш зручнага становішча, аднак гэта дадае лішнюю нагрузку на плечы.
  6. Калі вы спіце на баку, лепш пакласці паміж каленяў тонкую падушку. Такім чынам, вы пазбегнеце павароту хрыбта вакол яго восі.
  7. Калі ў вас баліць сцягно, абавязкова спіце на спіне, не напружвае яго дадаткова. Таксама можна змясціць невялікую падушку пад калені.
  8. Не падрывайцеся з ложку рэзка. Добры сон лепш за ўсё увянчаць правільным абуджэннем. Пацягніцеся ў ложку, перш чым ўставаць. Вашы цягліцы расслабленыя, і ім будзе карысна трохі вашай увагі. Уставанне пачніце з таго, што апусціце ногі з ложка, затым сядзьце на яго край.
Клас
64
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру