Томас Бах. Фота: Global Look Press
Бах не лічыць гэтыя абмежаванні санкцыямі. «Абарончыя» ж меры, паводле яго, прымаліся з улікам «сур'ёзных антырасійскіх і антыбеларускіх настрояў у многіх краінах».
«Мы павінны былі дзейнічаць хутка і вырашылі, што ні адно спартыўнае мерапрыемства ні ў Беларусі, ні ў Расіі не можа быць праведзенае», — дадаў Томас Бах.
Нагадаем, што ўжо праз чатыры дні пасля нападу Расіі на Украіну МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў. Большасць федэрацый рэкамендацыі выканала, але некаторыя дазволілі беларусам і расіянам выступаць у нейтральным статусе.





