Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 3
21.05.2022 / 18:27
Бел / Łac / Рус

Праз тры гады Чапаева зноў вярнулі на вуліцы Гродна — расіяне патрабавалі

Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей, піша Hrodna.life.

Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. Яго помнік стаіць у скверы ўжо даўно.

Тэрыторыю вакол бюста Чапаева акультурваюць. Там ужо з’явіліся лавачкі і сметніцы — усё ў стылі «мілітары».

Калі і чаму прыбралі Чапаева?

У лютым 2019 года гарадскія службы знялі з пастамента на вуліцы Васілька бюст героя грамадзянскай вайны ў Расіі Чапаева. Помнік абяцалі адрэстаўраваць да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў ‒ замяніць Чапаева на помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога носіць цяпер вуліца. 31 сакавіка 2019 года стала вядома, што бюст Чапаева адправяць у музей. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову аб пераносе помніка.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі».

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Чапаева Марына Чапаева звярнулася да Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію. Яна пісала, што бюст Васіля Чапаева «па-варварску отбойными малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі па патрабаванню вашых нацыяналістаў з «Малады фронт».

Пасля дэмантажу помнік Чапаеву знаходзіўся на адным з прадпрыемстваў ЖКГ, у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей яго так і не перадалі.

Ці быў калі небудзь Чапаеў у Гродне?

Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час у Гродне была вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым заставаўся на вуліцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Кацярына Раецкая расказала, як прымусіла Дзяніса Дудзінскага займацца домам і гаспадаркай
«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя
Чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 прыбыў у Беларусь — Мінабароны 2
Юрыя Зянковіча, які быў асуджаны па справе аб «дзяржперавароце», змяшчалі ў ШІЗА, ён абвяшчаў галадоўку 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Канада выйграла чэмпіянат свету па хакеі 1
Кацярына Раецкая расказала, як прымусіла Дзяніса Дудзінскага займацца домам і гаспадаркай 4
Лукашэнка і Пуцін павіншавалі Эрдагана з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Турцыі 1
Выбітныя дацкія мастакі XIX стагоддзя выкарыстоўвалі піва перад нанясеннем фарбаў. Расказваем, чаму яны так рабілі ФОТЫ 1
Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны 2
«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя 9
Жодзінскае «Тарпеда» заваявала Кубак Беларусі па футболе 1
Усяго патроху
Выкарані ў сабе чыноўніцу. Шэсць памылак у стылі, якія псуюць вобраз 8
Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі 9
«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк 4
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў 25
Фота / Відэа
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы 16
У судзе разглядалі ўмоўна-датэрміновае вызваленне Аляксея Задойкі — былога першага намесніка Бабарыкі
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў 17
«Калі ты ёсць у нейкіх базах, то памежнікі і мытнікі ладзяць табе маленькае пекла». 69-гадовая актывістка распавяла, як праходзіла мяжу 6
Прапаганда паведаміла пра затрыманне кіраўніка кампаніі, якая будавала «Мінск-Свет». Вось у чым яго вінавацяць 1
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 5
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 15
Самае лайканае
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 5
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі 1
Высокі амерыканскі генерал патлумачыў, чаму Захад марудзіў з рашэннем аб F-16 для Украіны 4
Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё 9
Гарачыя тэмы
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 6
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 15
Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца 17
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
Шаўчэнка: Крэмль хацеў бы замяніць Лукашэнку, і я ведаю на каго 24
«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў 10
Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу 44
«Мы 20 гадоў рыхтавалі будучую эліту сілавых структур». Сяргей Бульба — пра Міраслава Лазоўскага і іх працу за кадрам 22
Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад?  16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх