Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 3
21.05.2022 / 18:27
Бел / Łac / Рус

Праз тры гады Чапаева зноў вярнулі на вуліцы Гродна — расіяне патрабавалі

Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей, піша Hrodna.life.

Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. Яго помнік стаіць у скверы ўжо даўно.

Тэрыторыю вакол бюста Чапаева акультурваюць. Там ужо з’явіліся лавачкі і сметніцы — усё ў стылі «мілітары».

Калі і чаму прыбралі Чапаева?

У лютым 2019 года гарадскія службы знялі з пастамента на вуліцы Васілька бюст героя грамадзянскай вайны ў Расіі Чапаева. Помнік абяцалі адрэстаўраваць да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў ‒ замяніць Чапаева на помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога носіць цяпер вуліца. 31 сакавіка 2019 года стала вядома, што бюст Чапаева адправяць у музей. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову аб пераносе помніка.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі».

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Чапаева Марына Чапаева звярнулася да Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію. Яна пісала, што бюст Васіля Чапаева «па-варварску отбойными малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі па патрабаванню вашых нацыяналістаў з «Малады фронт».

Пасля дэмантажу помнік Чапаеву знаходзіўся на адным з прадпрыемстваў ЖКГ, у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей яго так і не перадалі.

Ці быў калі небудзь Чапаеў у Гродне?

Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час у Гродне была вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым заставаўся на вуліцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт 1
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 2
Лукашэнка назваў кіраўнікоў заходніх краін вар'ятамі і заявіў, што яму надакучыла цярпець іх выхадкі 13
Па «справе Гайдукевіча» пачынаюцца спрэчкі бакоў — гэта 48-е пасяджэнне па справе
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Віншуем! Замаразкі, нарэшце, адступілі. Вяртаецца лета
Украіна не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 летам — Рэзнікаў
У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт 1
Дэпутат фракцыі «Адзіная Расія» заявіў, што некаторыя з мэт «спецаперацыі» ва Украіне страцілі сэнс. І наклікаў на сябе праблемы 1
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 2
У Індыі рухнуў двухкіламетровы чатырохпалосны мост цераз Ганг ВІДЭА
Лукашэнка назваў кіраўнікоў заходніх краін вар'ятамі і заявіў, што яму надакучыла цярпець іх выхадкі 15
Усяго патроху
Кіраўнік «Паспалітага рушэння» расказаў, чые загады яны гатовыя выконваць і з кім кантактуюць 8
Драма ў Бельгіі: каманда вяла да 89-й хвіліны, прапусціла тры галы і ўпусціла чэмпіёнства, якое чакала 88 гадоў 1
Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду 1
Гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду 8
Фота / Відэа
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў 21
Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота  1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  29
У Белгародскай вобласці РДК узяў у палон расійскіх вайскоўцаў і прапануе губернатару перамовы 10
Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ 24
Рэжысёрка АНТ: На інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў майцы з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёных бранзалетах і з жаданнем яго размазаць 32
Як перавозіць грошы праз мяжу? 11
Самае лайканае
«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні 39
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў 21
Зяленскі прапануе Расіі «дыпламатычны выхад» з найменшымі стратамі 11
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Гэтыя дзве расліны — найлепшыя ачышчальнікі паветра 1
Гарачыя тэмы
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  29
Былы ўладальнік бара «Каліноўскі» цяпер жыве ў Дубаі. Але яго думка: «Цяпер ідэальны час для інвестыцый у Беларусі» 21
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску 53
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты 7
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 8
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  73
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх