Фота палоннага абаронцы Марыупаля Міхаіла. Крыніца: расійскія СМІ

У інтэрнэце з'явіліся фоты палоннага абаронцы Марыупаля. Параненага, яго вядуць пад канвоем. Мы даведаліся, хто гэты чалавек.

Сапраўднае імя — Міхаіл Дзіянаў. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне споўнілася 42 гады ў сутарэннях «Азоўсталі». Ён пайшоў служыць у армію падчас першага этапу расійска-ўкраінскай вайны, якая пачалася вясной 2014 года.

Міхаіл у шэрагах арміі, сакавік 2015 года.

Са старонак у сацсетках мужчыны мы даведаліся, што сам ён родам з Цярнопаля. Жанаты, мае непаўналетнюю дачку.

Да ўступлення ў шэрагі арміі мужчына быў прафесійным музыкам. Ён грае на гітары і фартэпіяна.

Міхаіл у 2012 годзе.

Цяпер Міхаіл, як і болей за тры тысячы абаронцаў Марыупаля, трапіў у палон. Украінскі бок спадзяецца на іх абмен.

Клас
9
Панылы сорам
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
119
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру