Гарадскія фантаны з магчымасцю набраць пітной вады ў спёку надзвычай папулярныя. Фота: AP

Агенцтва папярэдзіла, што іспанцаў чакае самая моцная спёка за многія гады.

40-градусная гарачыня была зафіксаваная ў пятніцу ў горадзе Хаэн на поўдні Іспаніі, а таксама і ў Севіллі.

Улетку такой спякотай іспанцаў цяжка здзівіць. У мінулым жніўні на поўдні краіны тэмпература паветра дасягала 49°C. Аднак для мая такое надвор'е незвычайнае. Па словах метэаролагаў, кліматычныя змены робяць падобныя з'явы больш частымі і экстрэмальнымі.

На гэты раз незвычайная для мая спякота абумоўленая цёплымі паветранымі патокамі з Паўночнай Афрыкі, у выніку сярэдняя тэмпература паветра ў краіне аказалася на 15 градусаў вышэйшай за звычайную для гэтага месяца.

Найбольш гарачае надвор'е — на поўдні краіны ў Андалусіі, Экстрэмадуры на паўднёвым усходзе, у Мадрыдзе і раёне Кастылія-Ла-Манча (адміністрацыйны цэнтр Таледа) у цэнтральнай частцы краіны, а таксама ў Арагоне на паўночным усходзе.

Ночы ў Іспаніі цяпер таксама незвычайна цёплыя — тэмпература паветра не апускаецца ніжэй за 25°C у шэрагу раёнаў краіны.

Навукоўцы лічаць, што праз глабальнае пацяпленне гарачае надвор'е летам стане больш частай з'явай у свеце і будзе назірацца ў большай частцы рэгіёнаў планеты.

Тым часам улады Іспаніі прынялі пастанову адкрыць краіну для ўсіх падарожнікаў пры наяўнасці ПЛР-тэста на кавід, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на партал La Informacion.

«З 21 мая грамадзяне краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, але якія заязджаюць у Іспанію па моры або паветранай авіяцыяй, могуць прад'яўляць па прыбыцці толькі даведку з ПЛР або антыген-тэстам, зробленымі не раней, чым за 72 і 24 гадзіны да паездкі адпаведна», — піша выданне. 

Акрамя таго, турысты, якія прыбываюць морам, а таксама вандроўнікі з лічбавым сертыфікатам ЕЗ, больш не павінны запаўняць форму санітарнага кантролю.

Па словах міністра прамысловасці, гандлю і турызму Іспаніі Марыі Рэес Марота, попыт на паездкі ў краіну ўжо цяпер блізкі да таго, што назіраўся да пачатку пандэміі кавіду, а далейшыя паслабленні толькі стымулююць наплыў турыстаў.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру