Вікторыя Пятрова. Фота: сацсеткі

Вікторыі Пятровай 28 год, яна звычайная жыхарка Расіі. Дзяўчына нарадзілася ў Мурманску, а пасля пераехала ў Санкт-Пецярбург. Там яна працавала на розных дробных менеджарскіх пасадах.

Мяркуючы па ўсім, упершыню яна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля арышту Аляксея Навальнага і тады ж пачала перыядычна рабіць пасты на каляпалітычныя тэмы.

А перад самым пачаткам вайны пачала антываенную агітацыю на ўласных старонках. Двойчы таксама рэпосціла антываенныя відэа Святланы Ціханоўскай.

Фота: Instagram дзяўчыны

У сацсетках дзяўчына выкладвала відэа расійскіх і ўкраінскіх медыя. У блогах распавядала пра вялікія страты расійскага войска, паказвала кадры бамбёжак Украіны і заклікала расіян масава пратэставаць супраць вайны. А таксама абуралася, што яны не робяць гэтага.

Вікторыя ўдзельнічала ў пратэстах. Яе двойчы судзілі: першы раз далі штраф у 100$ па тагачасным курсе, наступны — 10 сутак арышту.

Вікторыя на пратэсце. Фота: Instagram дзяўчыны

6 мая ў дзяўчыны прайшоў ператрус, на наступны дзень яе ўзялі пад варту. Падчас допыту яна казала, што працягне адстойваць антываенную пазіцыю.

На Вікторыю завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 207.3 КК РФ (публічнае распаўсюджванне заведама ілжывай інфармацыі пра выкарыстанне Узброеных сіл Расіі, выкананне дзяржаўнымі органамі сваіх паўнамоцтваў). Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў зняволення.

Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА-5 Санкт-Пецярбурга.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
5
Абуральна
42

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру