Па стане на 17 мая ў свеце былі зарэгістраваныя 522 выпадкі захворвання на востры гепатыт невядомага паходжання, і колькасць выпадкаў, паводле звестак СААЗ, мае тэндэнцыю да росту.

Цяпер лекары не могуць даць адназначнага адказу аб прычынах узнікнення захворвання, аднак пакуль вядома, што вірусы гепатыту A, B, C, E і D не звязаныя з новай хваробай. Таксама не ўплывае на ўзнікненне хваробы і фактар міжнародных паездак ды кантакты людзей з розных краін. 

Пакуль што асноўная парада для бацькоў — уважліва сачыць за здароўем дзяцей і звяртацца па дапамогу, калі з'явіліся прыкметы паражэння пячонкі: мача стала цёмнай; кал набыў светлы колер; чэшацца скура; з'явілася жаўтуха; баліць жывот; дзіця стомленае; дзіця страціла апетыт; паднялася тэмпература. 

Увогуле ж сёння гепатыты паддаюцца лячэнню і не ўяўляюць пагрозы жыццю, калі своечасова звярнуцца да лекараў.

Чытайце таксама:

У дзяцей у 12 краінах зафіксавалі гепатыт невядомага паходжання. Адно дзіця памерла

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру