Фота Wikimedia

Фота Wikimedia

З ініцыятывай прылічыць палкаводца да ліку святых выступілі расійскія грамадскія дзеячы, а таксама кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу.

У РПЦ адзначылі, што будуць сабраныя звесткі аб жыцці Суворава, а таксама аб наяўнасці або адсутнасці фактаў цудатворства. На аснове сабраных матэрыялаў праваслаўная царква вынесе рашэнне аб магчымай кананізацыі.

Паведамляецца, што Сувораў за сваю ваенную кар'еру ўзяў удзел у больш чым шасцідзесяці бітвах, не прайграўшы ніводнай. На тэрыторыі Беларусі Сувораў задушыў Паўстанне Касцюшкі, за што атрымаў зямельныя надзелы ў Кобрынскім старостве.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10