• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 1 з 10
24.05.2022 / 16:58

Ад майнінг-гатэля да сэкс-шопа і вытворчасці сметніц. Які гатовы бізнэс прадаюць у Беларусі

Каб стаць бізнэсоўцам, часам зусім не абавязкова пачынаць з нуля. Можна проста набыць справу, што ўжо дзейнічае, і гэта дазволіць пазбегнуць доўгага этапу падрыхтоўкі і наладжвання працэсаў. «Наша Ніва» паглядзела, які гатовы бізнэс і па якіх цэнах прадаюць у Беларусі.

Часцей за ўсё ў нашай краіне прадаюць аб'екты грамадскага харчавання, салоны прыгажосці і станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. Але сярод іншага сустракаюцца і даволі экзатычныя прапановы.

Танная электрычнасць для майнінгу крыптавалюты

У вёсцы Прылепы Смалявіцкага раёна здаецца ў арэнду гатовы бізнэс у выглядзе профільнага памяшкання, прызначанага пад майнінг-гатэль (памяшканне для здабычы крыптавалюты), дата-цэнтр, серверную залу.

«Нізкія тарыфы на электраэнергію, сучасная сігналізацыя, якая адпавядае ўсім патрабаванням для гэтага памяшкання. Новыя КТП магутнасць 630 і 160 КВт, відэаназіранне, высакахуткасны інтэрнэт», — пазначана ў апісанні да аб’екта. 

Прызначэнне памяшкання — адміністрацыйны цэнтр майнінгу і дыягностыкі камп'ютарна-электроннай тэхнікі.

Кошт арэнды — 2600 даляраў за месяц.

Вытворчасць сметніц з «лідзіруючай пазіцыяй на рынку»

У Бабруйску за 70 000$ прадаецца бізнэс па вытворчасці сметніц. Прадпрыемства працуе ўжо чатыры гады. Штат налічвае 12 чалавек. Цяперашні ўласнік абяцае, што ўжо праз год патрачаныя на куплю бізнэсу грошы вернуцца.

«Спецыялізуемся на пастаўках металічных кантэйнераў і бункераў. У гэтым сегменце займаем лідзіруючую пазіцыю на рынку. Бізнэс дзейны і прыбытковы, цалкам абсталяваны і адладжаны. Маецца патэнцыял для далейшага развіцця», — завабліваюць у апісанні.

Збор сасновай жывіцы і ложкі для персаналу

На тэрыторыі Мінскага раёна за амаль сто тысяч даляраў прадаецца вытворчасць па зборы сасновай жывіцы. Заяўлены час акупнасці — 12-14 месяцаў. 

У актыве прадпрыемства значыцца лясны фонд 600 Га (плюс рэзерв 400 Га), 205 тысяч штук прыёмнага абсталявання жывіцы, пяць аўтамабіляў УАЗ, адзін прычэп да УАЗа і 4 легкавыя аўтамабілі.

На прадпрыемстве арганізаванае пражыванне рабочага персаналу, таму, апроч вышэй пералічанага, за 98000$ новы гаспадар бізнэсу атрымае 12 ложкаў, 12 матрацаў, 3 булер'яны (печ) для трох бытавых вагонаў, 2 бензагенератары, халадзільнік, 2 тэлевізары, 3 газавыя пліты і г.д.

Сэкс-шоп: Прычына продажу — пераезд у іншую краіну

За 16 тысяч даляраў прадаецца інтэрнэт сэкс-шоп, які працуе з 2018 года.

«Прадаецца паспяховы сэкс-шоп з бізнэс-планам на бліжэйшы год. У крамы бездакорная рэпутацыя сярод кліентаў (не было ні воднага дрэннага водгуку за ўвесь час працы, а ўсе адзінкавыя негатыўныя моманты заўсёды вырашаліся адразу ж з поўным задавальненнем кліента). Дзякуючы гэтаму, крама мае вялікую зваротнасць кліентаў», — гаворыцца ў апісанні.

Апроч самога сайта, новы ўласнік атрымае наладжаную кампанію ў Google Ads, акаўнты ў сацыяльных сетках, базу пастаўшчыкоў і нават суправаджэнне працы цягам першых трох месяцаў. 

Прадавец сцвярджае, што пры захаванні тэмпу працы тэрмін акупнасці крамы складзе паўтара года. 

Заяўленая прычына продажу крамы — пераезд уладальніка ў іншую краіну на ПМЖ. 

Вытворчасць інструментаў, якая працуе з савецкіх часоў

За 150 тысяч рублёў (каля 60000$) прадаецца прадпрыемства па вытворчасці абразіўнага і металарэзнага звышцвёрдага інструмента. Вытворчасць наладжаная яшчэ ў часы СССР.

«Прадаецца поўны камплект абсталявання для вырабу абразіўнага (кругі, галоўкі, брускі) і металарэзнага інструменту (без будынка). Вытворчасць існуе 32 гады. Кліентамі з'яўляюцца вядучыя заводы рэспублікі (МТЗ, БМЗ, БелАЗ, МАЗ і іншыя) і Расіі. Усяго больш за 100 спажыўцоў», — пішуць ў аб'яве.

Дэтэйлінг-цэнтр у Мінску

За 600 тысяч рублёў (каля 243 тысяч даляраў) у Мінску прадаецца дэтэйлінг-цэнтр (там аказваюцца паслугі поўнага догляду аўто). 

«Прадаецца сучасная дэтэйлінг-студыя ў Мінску з усім абсталяваннем і таварным знакам. Памяшканне абсталяванае і спецыялізаванае пад аказанне паслуг па дэтэйлінгу. Маецца істотны запас хіміі», — гаворыцца ў апісанні.

Памяшканне ў кошт бізнэсу не ўваходзіць. 537 м² знаходзяцца ў арэндзе. Само прадпрыемства заснаванае ў 2020 годзе. Пра тэрміны акупнасці інфармацыя не пазначаная.

Таямнічая бургерная

З больш звыклага ў Мінску прадаюць рэстаран-бургерную за 350000$. Дакладнае месцазнаходжанне, назву ўстановы і фота інтэр'еру прадавец хавае ў таямніцы. 

Пасля апісання ўсіх пераваг установы, якая знаходзіцца ў «вельмі прахадной лакацыі», прадавец дадае, што неабходная фінансавая інфармацыя, а таксама іншыя звесткі пра бізнэс паведамляюцца толькі па запыце.

Рэстаран, «які працуе першы год і толькі набірае абароты»

У два разы танней за таямнічую сталічную бургерную прадаецца рэстаран у цэнтры Ліды на сто пасадачных месцаў.

«Вядомае і папулярнае месца ў горадзе, наладжаная кліенцкая база, пастаянны стабільны даход», — рэкламуюць сваю ўстанову цяперашнія гаспадары рэстарана, выстаўленага на продаж за 170 тысяч даляраў.

«Рэстаран працуе 3 дні на тыдзень (пятніца-нядзеля), нават пры гэтай мінімальнай загружанасці штомесячны прыбытак складае 15 тысяч рублёў. Пры гэтым рэстаран працуе першы год і толькі набірае свае абароты», — адзначаюць гаспадары.

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Прапаганда крычыць пра «беларускі экспартны цуд». Усё аказалася трывіяльным 4
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны 2
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Пасля заяваў Лукашэнкі, Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА
За ўпаляваных дзікоў не будуць плаціць грошы, але і выкарыстоўваць не забараняюць
«Адольф» з «Беларусьфільма». Хто такія «кантралёры за лаяльнасцю»? ВІДЭА
Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 401 іншаземцу, сярод іх 341 украінец
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 10
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча» 6
Усяго патроху
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Пад Валожынам адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. Загінула пасажырка
У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт  4
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 3
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Прапаганда крычыць пра «беларускі экспартны цуд». Усё аказалася трывіяльным 4
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны 2
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года 2
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 27
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 2
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 34
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Пуцін упэўнены, што расійскае ўзбраенне апераджае заходняе на гады і дзесяцігоддзі 12
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 7
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам 5
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Галоўнае
Пасля заяваў Лукашэнкі, Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА
«Адольф» з «Беларусьфільма». Хто такія «кантралёры за лаяльнасцю»? ВІДЭА
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Ва ўкраінскай Затоцы тры чалавекі загінулі, падарваўшыся ў моры на міне
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 10
Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча» 6
Выйшаў на волю пасля 30-сутачнага арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук
Усяго патроху
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«Ён іх моцна любіў». Пілот, што разбіўся пад Слонімам, апекаваўся сотнямі дарослых з інваліднасцю 
Адмовіла начальніку ў зносінах і была звольненая. Кароткая гісторыя карʼернага поспеху 6
Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку 2
Фота / Відэа
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Апытанка
Самае чытанае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашэнка звольніў генералаў і прызначыў палкоўнікаў 6
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай 3
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх