Wikimedia Commons

«Шмат хто гаворыць, што мы з Пуціным забойцы. Я даўно казаў, што сапраўды забіваю. Але я забіваю злачынцаў. Я не забіваю дзяцей і старых», — сказаў Дутэртэ на штотыднёвай тэлевізійнай сустрэчы з ключавымі міністрамі Філіпінаў.

Дутэртэ заклікаў Пуціна, якога зноў назваў сябрам, і Расію спыніць абстрэлы жылых раёнаў ва Украіне і дазволіць мірным жыхарам бяспечна эвакуявацца. Ён назваў дзеянні Масквы «поўнамаштабнай вайной супраць суверэннай дзяржавы», падкрэсліўшы, зрэшты, што Пуціна за яе не асуджае.

На пачатку сакавіка 2022 года Філіпіны прагаласавалі за рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая асуджае расійскае ўварванне. Філіпіны заклікалі абараніць цывільнае насельніцтва і грамадскую інфраструктуру ва Украіне. Дутэртэ ўстрымаўся ад рэзкай крытыкі Пуціна і заявіў, што захавае нейтралітэт у канфлікце, нагадвае «Радыё Свабода».

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру