«У адказ на прынятае ў сакавіку ўрадам Вялікабрытаніі рашэнне аб унясенні ў санкцыйны спіс амаль усяго складу Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ на аснове ўзаемнасці ўводзяцца персанальныя абмежаванні ў дачыненні да 154 членаў Палаты лордаў брытанскага парламента», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у аўторак на сайце расійскага замежнапалітычнага ведамства.

У Палаце лордаў налічваюцца 774 члены.

У расійскім МЗС заявілі, што гэтыя 154 чалавекі «ўнеслі непасрэдны ўклад у выпрацоўку антырасійскіх санкцыйных захадаў Лондана, накіраваных на стварэнне ўмоў для палітычнай ізаляцыі Расіі і разбурэнне яе эканомікі, выкарыстоўвалі свой аўтарытэт для нагнятання антырасійскай істэрыі ў Вялікабрытаніі, патуралі русафобскаму палітычнаму курсу ўрада брытанскіх кансерватараў».

Разам з тым, Міністэрства абяцала працягнуць складанне спісаў, якія імітуюць заходнія персанальныя санкцыі.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру