«Тэрарыстка» Марыя Калеснікава на акцыі пратэсту ў Мінску ў жніўні 2020 года

На сайце КДБ з'явілася новая версія спісу, датаванага 23 траўня (папярэднія змены ўносіліся 20 траўня). Усе новыя фігуранты з пераліку ўжо асуджаныя і адбываюць пакаранне:

1. Аляксандр Зайцаў — быў асуджаны па арт. 289 (акт тэрарызму) КК Беларусі.

2. Яўген Прывалаў — праходзіў па справе телеграм-канала «Армія з народам», асуджаны па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

3. Сяргей Ярашэвіч — праходзіў па справе телеграм-канала «Армія з народам», асуджаны па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

4. Сяргей Коршун — праходзіў па справе телеграм-канала «Армія з народам», асуджаны па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

5. Антаніна Канавалава-праходзіла па справе телеграм-канала «Армія з народам», асуджаная па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнана палітзняволенай.

6. Сяргей Спарыш — праходзіў па справе телеграм-канала «Армія з народам», асуджаны па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

7. Максім Знак — паплечнік Віктара Бабарыкі, быў асуджаны па трох артыкулах КК Беларусі, але ў спісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Прызнаны палітвязнем.

8. Марыя Калеснікава — паплечніца Віктара Бабарыкі, была асуджаная па трох артыкулах КК Беларусі, але ў спісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Прызнана палітзняволенай.

9. Раман Марусаў — перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім. Асуджаны па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

10. Яўген Івончык-асуджаны паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі.

11. Антон Нагела — паводле абвінавачвання, пакінуў у тэлеграм-чаце «Смаргонь-чат» 13 каментароў, у якіх рэзка негатыўна выказваўся пра дзеянні міліцыянтаў падчас акцый пратэсту пасля леташніх выбараў. Асуджаны па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі. Прызнаны палітвязнем.

12. Дзяніс Сырэц — быў асуджаны па трох артыкулах КК Беларусі, але ў спісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Прызнаны палітвязнем.

13. Яўген Трушко — асуджаны па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) КК Беларусі.

14. Уладзіслаў Зянюк — асуджаны па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) КК Беларусі.

15. Анатоль Мацулевіч — асуджаны паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі.

Такім чынам, у спісе «асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ ужо больш за 60 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя.

Апошні раз спіс змяняўся, дарэчы, 20 траўня — тады ў яго ўключылі пяць новых прозвішчаў.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру