У дакументах да тэндэра сказана, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі з закругленымі кутамі, надпісам «УС Беларусі», а таксама серыяй, нумарам і табліцай групы крыві і рэзус-фактараў.

Такія жэтоны выдаюцца тым вайскоўцам, якія служаць па кантракце, а таксама афіцэрам запасу.

Паводле сайта Міністэрства абароны, у краіне па кантракту служаць 7 тысяч вайскоўцаў.

Антон Матолька адзначае: «Калі выказаць здагадку, што гэтыя жэтоны прызначаюцца для кантрактнікаў, то атрымліваецца, што закупляюць у тры разы больш за ўсю колькасць вайскоўцаў па кантракце ва УС Беларусі. Таксама гэта можа быць і проста замена старых жэтонаў на новыя і закупка ў запас».

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру