Аляксандр Мішук
Прыйшлі славікі і ў офіс старшыні БНП на ААТ «Беларуськалій» Аляксандра Мішука. Пасля вобшуку яго звезлі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Свабодны прафсаюз Беларускі.
Іншых людзей у офіс не пускаюць.
У красавіку КДБ і іншыя сілавыя органы правялі ператрусы і арышты прафсаюзных актывістаў.