Фота: Генеральная пракуратура Украіны
Па звестках «Радыё Свабода», тэхніка належыць прадпрыемствам, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве дарог ва Украіне да вайны, а менавіта — гомельскаму дарожна-будаўнічаму трэсту №2, брэсцкаму трэсту №4, мінскаму будаўніча-мантажнаму трэсту №8. Сярод канфіскаванай тэхнікі — экскаватары, пагрузчыкі, каткі, бульдозеры, аўтагрэйдары і іншае.
Паведамляецца, што канфіскацыю тэхнікі правялі ў рамках расследавання крымінальнай справы, распачатай па факце прысваення дзяржаўных сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт аўтамабільных дарог, а таксама магчымага фінансавання дзеянняў, накіраваных на захоп улады і змяненне межаў тэрыторыі Украіны.





