Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле дакумента, 26 мая у Брэсце пройдуць кантрольна-тактычныя заняткі, падчас якіх будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

З 11.00 на ўчастку ад Цэнтра маладзёжнай творчасці да «Еўраопта» на Варшаўскай шашы вайсковая тэхніка пачне фарсіраваць Мухавец. Пераадоленне воднай перашкоды будзе суправаджацца пралётам верталётаў і штурмавікоў.

У сувязі з правядзеннем кантрольна-тактычных заняткаў у раёне ЦМТ будзе сканцэнтраваная вялікая колькасць вайсковай тэхнікі.

Пасля выканання этапу ў горадзе, як паведамляецца, «дэсантныя падраздзяленні адправяцца на палігон «Брэсцкі» для вырашэння далейшых задач».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?