Алеся Курэйчык. Фота: сацсеткі
Алеся Курэйчык скончыла БДУКМ у 2019 годзе. Працавала адміністратаркай «Альфа-Хаба», каворкінга для бізнэс-кліентаў Альфа-Банка. У вольны час Алеся вырабляла сумкі і прадавала іх праз Інстаграм.
У сацыяльных сетках у дзяўчыны ёсць некалькі антываенных пастоў. А з пачаткам вайны яна перавяла ўсе сацсеткі на беларускую мову.
Фота: Інстаграм дзяўчыны
Па інфармацыі ў канале сілавікоў, у віну дзяўчыне ставяць выхад на праезную частку падчас акцыі ў жніўні 2020 года. На яе заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК пахваліўся тым, што затрымаў чарговую маладую айцішніцу. На відэа яна ледзь што не плача
За каментарыі затрымалі трэнера па гандболе. Распавядаем, хто ён
Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў





