Віталь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ зранку 23 мая наўпрост на выхадзе з дому. Пазней яго даставілі ў Партызанскае РУУС «для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці».
Віталь Брагінец.
Адтуль ён, як сцвярджалася ў судзе, «паспрабаваў сысці». У гэтым і выявілася непадпарадкаванне.
Гэта не першае паляванне на адвакатаў апошнімі днямі: 20 мая КДБ затрымаў Аляксандра Данілевіча. Яго далейшы лёс дагэтуль невядомы.
Віталь Брагінец — юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію «Брагінец і партнёры». Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.
Чытайце таксама:
«Помста за смеласць». Што вядома пра адваката Данілевіча, якога забралі ў КДБ?





