Беларускі металургічны завод. Фота: belsteel.com
Пад абмежаванні, у прыватнасці, трапілі Vydmantai wind park (група Inter RAO Lietuva), IDS Borjomi Europe, афіцыйны прадстаўнік Беларускага металургічнага завода BMZ-Baltija і Amkodor Baltic.
Сродкі пастаўшчыка металапрадукцыі BMZ-Baltija былі замарожаныя з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам, а фонды і акцыі EM System і EM Idustry і Amkodor Baltic — з-за сувязяў з беларускім буйным бізнэсменам Аляксандрам Шакуціным.
Па апошніх дадзеных, у Літве з-за міжнародных санкцый, звязаных з Расіяй і Беларуссю, замарожаныя актывы на агульную суму каля 62,8 млн еўра.





