У свеце, па звестках ААН, засталося запасаў пшаніцы на складах ўсяго на 10 тыдняў з-за вайны ва Украіне і з-за таго, што Індыя ў апошнія тыдні забараніла экспарт пшаніцы.

«Я хачу пачаць з таго, што наўпрост скажу, што расійска-ўкраінская вайна не стала прычынай крызісу харчовай бяспекі. Гэта проста падліло алею ў агонь, які даўно тлеў. Крызіс, які мы выявілі задоўга да пандэміі COVID-19, кажа пра ўразлівасць нашых ланцужкоў паставак», — сказала Менкер.

Яна дадала, што «нават калі вайна скончыцца заўтра, наша праблема харчовай бяспекі не знікне ў найбліжэйшы час без узгодненых дзеянняў».

«Сённяшнія ўмовы горшыя, чым у 2007 і 2008 гадах. Важна адзначыць, што ў цяперашні час назіраецца самы нізкі ўзровень запасаў збожжа, які калі-небудзь бачыў свет, у той час як доступ да угнаенняў моцна абмежаваны, а засуха ў рэгіёнах, дзе вырошчваюць пшаніцу, з'яўляецца самай экстрэмальнай за апошнія 20 гадоў. Аналагічныя праблемы з запасамі таксама адносяцца да кукурузы і іншых збожжавых», — адзначыла Менкер.

На мінулым тыдні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абвінаваціў Расію ў блакаванні экспарту пшаніцы з Украіны, што Расія катэгарычна адмаўляла. Блінкен сцвярджаў, што Масква выкарыстоўвае пшаніцу ў якасці зброі для вядзення вайны.

Па звестках CNN, ЗША і Еўропа працуюць над планамі па вывазе збожжа з Украіны. Канада таксама гатова дапамагчы ў гэтым працэсе. Нядаўна Украіна далучылася да падпісання дарожнай карты па харчовай бяспецы і наладзіла два сухапутных маршруты для транспарціроўкі прадукцыі.

Чытайце таксама:

ААН: Без украінскага збожжа свет чакае голад

Нягледзячы на вайну, украінцы засеялі ўжо 90 працэнтаў пасяўных плошчаў

З-за расійскага ўварвання ва Украіну растуць цэны ў Афрыцы

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2