Еўра падаражэў на 6,3 капейкі да 2,6454
Расійскі рубель патаннеў адразу на 23,34 капейкі да 4,1545 беларускага за 100 адзінак. Учора расійскі паставіў чарговы рэкорд — 4,3879. Ён даражэў штодня з мінулага аўторка.
Падаражэнне даляра і еўра адбылося пасля ўчорашняга іх росту на маскоўскай біржы пасля інфармацыі, што Цэнтрабанк моцна знізіць ключавую стаўку. Сёння яна была зніжана з 14 да 11 працэнтаў.
Таргі працягваюцца.





