Судовы працэс будзе весці суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. У яго кватэры адбыўся ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». 23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але інфармацыі пра тое, па якім артыкуле яна была распачатая, не паведамлялася. Да гэтага часу сваякам не раскрываюць сутнасць абвінавачванняў. 

Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

Падтрымайце Андрэя: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4